Укалыхаць. каго. Калышучы, заставіць заснуць.
Сінонім: закалыхаць.
Укалыхаць дзіця.
Ускалыхаць.
1. што. Прывесці ў рух, прымусіць калыхацца.
І нідзе я не змог бы пражыць ні хвіліны адной... Без вятроў, што мой Сож і што Волгу маю ўскалыхалі. К.Кірэенка.
2. перан.; каго. Разм. Узгадаваць, выхаваць, выпесціць.
Мяне з маленства ўскалыхала бура. Маё дзяцінства - на шляхах вайны. А.Ставер.