Укапаць.
1. што. Замацаваць што-н. у выкапанай яме, паглыбленні.
Стары ... не перашкаджаў жончыным намерам укапаць слупкі і выкапаць ямы. Ф.Янкоўскі.
2. звычайна з адмоўем «не». Змагчы ўскапаць што-н.
Пачалі мы кусты на полі высякаць, карчаваць. А дзёран узяўся - не ўкапаць, не ўараць. П.Місько.
3. што і чаго. Разм. Накапаць, выкапаць невялікую колькасць.
[Алесь] пакуль што нічога не робіць - не крышыць зелля свінням, не ідзе ўкапаць бульбы, а сядзіць у хаце. Я.Брыль.
Ускапаць. што. Капаючы, узрыхліць верхні пласт зямлі.
Хлопчык выбраў адну такую палянку, старанна ўскапаў зямлю і папрасіў маці дапамагчы пасеяць насенне. У.Мяжэвіч.