Укаранець. Разм.
1. Пусціць глыбока карэнне.
Дуб моцна ўкаранеў за доўгія гады.
2. перан. Трывала замацавацца дзе-н., атрымаць шырокае распаўсюджанне (пра погляды, звычай і пад.).
- Ты яшчэ малады, яшчэ можна ўсё што хочаш з сябе зрабіць. А з гадамі таго, што ўкаранее, калом не выб'еш. М.Лобан.
Укараніць. што.
1. Пасадзіўшы, даць прарасці, умацавацца каранямі ў глебе.
Укараніць атожылкі. Укараніць саджанцы.
2. перан. Садзейнічаць трываламу замацаванню чаго-н. у практыцы; увесці ў быт, свядомасць і г.д.
Прапанову наладчыка ўхвалілі і ўкаранілі ў вытворчасць. Звязда.