Укруціцца.
1. Круцячыся, увайсці ў сярэдзіну чаго-н.
Шруба лёгка ўкруцілася ў раму.
2. Захутацца ў што-н., абматацца чым-н.
Мы абуліся, адзеліся, укруціліся хусткамі. Е.Лось.
3. Круцячыся, наматацца на што-н.
Лейцы адчапіліся ад лёстак, укруціліся ў пярэдняе кола. Р.Сабаленка.
Ускруціцца. Разм.
1. Устаць вельмі рана.
- Чаго ты ў такую рань ускруціўся? Спі яшчэ. Т.Хадкевіч.
2. Нечакана разбушавацца (пра з'явы прыроды).
Ускруціцца такая завея, што з хаты носа не выткнеш. А.Чарнышэвіч.