Упакаваны. Уложаны, зложаны ў што-н.
Сінонім: спакаваны.
Кожны хоча даць сваю параду: як і што лепш упакаваць, што пакласці на дно, а што зверху, каб не пацерлася. Г.Шыловіч.
Упаковачны. Які мае адносіны да ўпакоўкі, упакоўвання; які прызначаны, служыць для ўпакоўкі.
Дзверы ў яго кабінку адчынены і завешаны ад мух і камароў рудаватаю ўпаковачнаю марляю. С.Грахоўскі.