уперамежку // уперамешку / упярэмешку

Уперамежку. Разм. Папераменна чаргуючыся адно з другім, размяшчаючяся ў пэўным парадку.
Кіламетраў праз семдзесят машыны звярнулі з дарогі і пайшлі, гайдаючыся і падскакваючы, па цаліку ўздоўж лесу, у якім стаялі ўперамежку дубы і клёны. І.Мележ.

Уперамешку. Разм. Тое, што і ўпярэмешку.
Дождж сыпаўся густы, як з рэшата, уперамешку з градам; на лужынах ля ног набухалі бурбалкі, вялікія, па бульбіне. І.Пташнікаў.

Упярэмешку. У беспарадку, перамешана, змешана.
Паступова багатая расліннасць збожжа пачынае саступаць месца мізарнейшай, пракідаюцца пескавыя глебы ўпярэмешку з вільготнымі паплавамі. Р.Мурашка.

Паведаміць пра недакладнасьць