Усцешыцца. Знайсці для сябе задаволенне, уцеху ў кім-чым-н., узрадавацца.
Глянь на свет, хай усцешыцца сэрца. Колькі светлае радасці сёння!.. П.Трус.
Уцешыцца. Перастаць гараваць, супакоіцца; абрадавацца.
Учытаўся ў тыя байкі я і ўцешыўся вялікім адкрыццём: ага, можна пісаць пра ўсё тое, што акружае цябе. А.Бялевіч.