усцягнуцца // уцягнуцца

Усцягнуцца. Разм. З цяжкасцю ўзысці, падняцца на верх чаго-н.
Стары давалокся да стала знясілены, усцягнуўся на край лавы і ўспёрся ўпалымі грудзьмі на стол. К.Кірэенка.

Уцягнуцца.
1. Прыняць удзел у чым-н.
[Сымон] пакрысе ўцягнуўся ў гаворку і нарэшце сам пачаў гаварыць гладка і цікава. К.Чорны.
2. перан. Паступова прывыкнуць, прызвычаіцца да чаго-н.; асвоіцца з чым-н.
- Канешне, на першых часах нялёгка будзе, але пачнеш вучыцца, уцягнешся, і ўсё стане на сваё месца. А.Кулакоўскі.

Паведаміць пра недакладнасьць