фабрыкант // фабрыкат

Фабрыкант. Уладальнік фабрыкі.
Цар і царскія міністры, фабрыкант, банкір і пан забіралі ўсё чыста ў рабочых і сялян. С.Грахоўскі.

Фабрыкат. Гатовы фабрычны выраб, закончаны прадукт вытворчасці.
Пры недахопе ўласнай сыравіннай базы, пры вялікай колькасці кваліфікаванай рабочай сілы, пры высокіх выдатках вытворчасці выпрацоўваць паўфабрыкат або танныя масавыя фабрыкаты робіцца нявыгадным. Эканамічная геаграфія зарубежных краін.

Паведаміць пра недакладнасьць