фалькларыстычны // фальклорны

Фалькларыстычны. Які мае адносіны да фалькларыстыкі - навукі, што вывучае фальклор.
Фалькларыстычныя погляды Змітрака Бядулі моцна выяўляюцца ў абразках. В.Каваленка.

Фальклорны. Які мае адносіны да фальклору - вуснай народнай творчасці.
За 25 год, прайшоўшых пасля падаўлення паўстання 1863 года, у Беларусі не было надрукавана ніводнай кнігі, ні аднаго мастацкага твора на беларускай мове, калі не лічыць розных фальклорных зборнікаў. Л.Шакун.

Паведаміць пра недакладнасьць