фармаваць // фарміраваць

Фармаваць. што. Апрацоўваючы, надаваць чаму-н. патрэбную форму.
Ён тады скончыў сямігодку, але маці хацела, каб сын вучыўся далей, а сама пайшла на завод фармаваць чарапіцу. В.Быкаў.
Няправільна. Удала пададзены дзіцячыя гады, юнацтва будучага пісьменніка, атмасфера, у якой фармаваліся (трэба: фарміраваліся) яго погляды і свядомасць. ЛіМ.

Фарміраваць. каго-што.
1. Выпрацоўваць у каго-н. пэўныя якасці, адпаведныя рысы характару, светапогляд і г.д.
Чалавек не можа адмежавацца ад грамадства, ён тысячамі нітак звязан з іншымі людзьмі. Менавіта грамадскія адносіны вызначаюць становішча людзей у калектыве і фарміруюць іх псіхалогію. Б.Стральцоў.
2. Ствараць, арганізоўваць (калектыў, групу, установу, воінскую часць).
Роўна ў вызначаны час дружыннікі збіраюцца ў сваім штабе. Камандзір дружыны ці начальнік штаба ставіць перад імі задачу, фарміруе ў рэйдавыя групы. Звязда.
3. Састаўляць з вагонаў цягнік.
Варта было паглядзець на ... [Віталя] у тыя хвіліны, калі ён фарміраваў ці расфарміроўваў таварныя саставы, што бесперапынна прыбывалі на вузел! Я.Васілёнак.

Паведаміць пра недакладнасьць