фаталізм // фатальнасць

Фаталізм. Кніжн. Вера ў непазбежны, немінучы лёс, у наканаваную долю.
Глыбокі песімізм і фаталізм быў характэрны для творчасці Л.Андрэева.

Фатальнасць. Непазбежнасць, немінучасць.
Сінонім: наканаванасць.
Тэорыя «аўтагеннасці», што бытавала тады, па сутнасці, фатальнасць. Я.Скрыган.

Паведаміць пра недакладнасьць