ферт // фетр

Ферт.
1. Устарэлая назва літары Ф.
Ферт - старая назва літары, такая ж, як аз, букі, ведзі і інш.
2. Разм. Франтаваты, фарсісты, самаздаволены чалавек.
Як даўней, так і цяпер там паліцэйскі ходзіць фертам. Я.Колас.

Фетр. Лепшы гатунак лямцу для вырабу капелюшоў, валёнак і пад.
Фетрам называецца лямцападобны матэрыял, атрыманы валкай пуху. Таваразнаўства.

Паведаміць пра недакладнасьць