фільтр // фільтрат

Фільтр. Прыстасаванне ці рэчыва для ачысткі вадкасцей або газаў ад непатрэбных прымесей.
У лесе зробяць адстойнік, паставяць фільтры. Ядавітыя рэчывы больш не будуць трапляць у наша возера. М.Ваданосаў.

Фільтрат. Вадкасць, якая фільтруецца, прапускаецца (ці прапушчаная) праз фільтр.
Калі фільтр не змачыць, то раствор, які праходзіць праз яго, або, як яго называюць, фільтрат, не вызваліцца цалкам ад узвешаных прымесей .., і вадкасць застанецца мутнай. Хімія.

Паведаміць пра недакладнасьць