флатавы // флатацыйны

Флатавы. Які мае адносіны да флату - друкарскай паперы ў лістах, а не ў рулонах.
Калі папяровае палатно рэжуць на лісты пэўнага фармату, то такая папера называецца ліставой (флатавай). Таваразнаўства.

Флатацыйны. Спец. Які мае адносіны да флатацыі - абагачэння карысных выкапняў.
Флатацыйны апарат, у якім адбываецца раздзяленне калійнай і спажыўнай солі, - прылада даволі нескладаная. А.Чаркасаў.

Паведаміць пра недакладнасьць