халерны // халерычны

Халерны.
1. Які мае адносіны да захворвання халерай.
І хвароба нейкая халерная падступілася: прастудзіў галаву, памарнеў з год - і няма чалавека. М.Стральцоў.
2. Разм. груб. Вельмі дрэнны, непрыемны.
- Ну дык чаго ты звягаеш... Што гэта за народ халерны. К.Чорны.

Халерычны. Характэрны для халерыка - тэмпераментнага, неўраўнаважанага чалавека, які лёгка ўзбуджваецца пад уздзеяннем якіх-н. уражанняў.
Халерычнаму тэмпераменту ... характэрна рэзкая змена настрояў, парывістасць рухаў. БелСЭ.

Паведаміць пра недакладнасьць