Хандра. Маркотны, сумны настрой; туга.
Пад дзеяннем усё той жа хандры, якая яго выгнала з інтэрната, Міша ўстаў, апрануў паліто і пайшоў на вуліцу. А.Карпюк.
Хандрома. Спец. Дабраякасная пухліна з храстковай тканкі.
Невялікая хандрома.
Хандрыла. Травяністая расліна сямейства складанакветкавых, з млечнага соку якой здабываецца каўчук.
У Беларусі сустракаецца хандрыла звычайная, галоўным чынам на Палессі.