характарны // характэрны

Характарны. Які ўвасабляе пэўны псіхалагічны тып.
Цяпер актрыса працуе над ролямі характарнага плана. Полымя.

Характэрны.
1. Які мае адметныя, рэзка выяўленыя, своеасаблівыя рысы.
Толькі ад вагранак і электраплавільнай печы далятала характэрнае патрэскванне ды прыглушана гула вентыляцыя. У.Карпаў.
2. Уласцівы пэўнай асобе, прадмету, з'яве.
Гэта было бадай што самае характэрнае ў яго [К.Чорнага] - знайсці такое слова, каб ты адразу адчуў сябе проста. Я.Скрыган.

Паведаміць пра недакладнасьць