Харашыць. каго-што. Разм. Надаваць больш прыгожы, прывабны выгляд.
Раіса села напроці і маленькім напілачкам пачала харашыць пазногці. М.Лобан.
Харашэць. Станавіцца больш прыгожым, прывабным.
Калі [Анатоль] усміхаўся, паказваючы свае прыгожыя белыя зубы, надта харашэў з твару. В.Адамчык.