Хвалебны. Поўны пахвалы, з пахвалою.
У «Чырвоны бор» часта наведваліся работнікі раённай газеты. Яны звычайна заходзілі да старшыні, гутарылі з ім, запісвалі з яго слоў тое, што ім трэба было, і пісалі хвалебныя артыкулы. Р.Сабаленка.
Хвалены. Тое, што і хвалёны.
Забуду многіх музыкантаў хваленых, але й прад смерцю прыгадаю зноў - далёка ў полі, на пагорках варненскіх, язычніцкія скрыпкі цвыркуноў. Н.Гілевіч.
Хвалёны. Які атрымаў высокую ацэнку; расхвалены.
Галя была самая прыкметная сярод дзяўчат... Ды і хлопец да яе прыязджаў з горада... Працаваў на заводзе пасля арміі. Хвалёны, прыгожы, паважаных бацькоў хлопец! В.Мыслівец.
|| Іран. Пераацэнены (звычайна пра тое, што аказалася нявартым пахвалы). К.Каліноўскі выкрывае хвалёны царскі маніфест аб скасаванні паншчыны. С.Александровіч.