Хваравіты.
1. Які часта хварэе; схільны да захворвання.
Мачыха, жанчына хваравітая, трывала нядоўга, і аднаго году напрадвесні яе вынеслі за вёску пад дубовы крыж. В.Адамчык.
2. перан. Празмерны, перабольшаны, ненармальны.
Вышэйшым ідэалам пана Вашамірскага ў гэту вясну і было - мець коней лепшых, чымся ва ўсіх суседзяў ваколіцы. Гэта ў яго раптам вырасла ў манію, у хваравітую цягу. З.Бядуля.
|| Які сведчыць аб хваробе, нездаровым стане. Леніны вочы пазіралі ў Нініны, зусім блізенька, у мутным святле ліхтароў, што падала праз вокны, быў відаць іх хваравіты бляск. Л.Арабей.
Хворы. Які хварэе, пераносіць якую-н. хваробу.
Сінонім: нездаровы.
Агледзеўшы хворага, Наташа пераканалася, што яе дапамога сапраўды была тэрмінова неабходна. У.Краўчанка.