хмарны // хмурны / хмуры

Хмарны.
1. Пакрыты хмарамі; з хмарамі.
Ноч была хмарная, і на невялікай адлегласці ўжо нельга было распазнаць чалавека. І.Дуброўскі.
2. перан. Пануры, сумны, невясёлы.
Хмарны настрой яшчэ быў у Антонавай душы. А.Савіцкі.

Хмурны.
1. Пахмурны, воблачны (пра неба, надвор'е і пад.).
З каміноў хат, вышэй падпіраючы хмурнае навіслае неба, угору ўздымаюцца гонкія слупы дыму. М.Аўрамчык.
2. перан. Сумны, пануры (пра чалавека).
Голас у мамы добры, яна зусім не хмурная. М.Лужанін.

Хмуры. Разм. Тое, што і хмурны.
Помню, хмуры ранак, ў росах канюшына, толькі птушкі посвіст ды шляхі, шляхі. Н.Чарнушэвіч.
|| перан. Тым часам кіраўнік секцыі - яго завуць Антон Друк - немалады, хмурага выгляду мужчына ... неяк надзвычай хутка робіць адбор. І.Навуменка.

Паведаміць пра недакладнасьць