Хмарыцца. Зацягвацца хмарамі, станавіцца хмарным.
А неба сіняе штодзённа хмарыцца. П.Глебка.
Хмурыцца.
1. 1 і 2 ас. не ўжыв. Пакрывацца хмарамі, станавіцца хмурным, воблачным (пра неба).
Неба хмурылася і хмурылася, здавалася, вось-вось пойдзе дождж. У.Федасеенка.
|| Станавіцца пахмурным, хмарным (пра надвор'е). Не дзень, не два ўжо хмурылася надвор'е. В.Мыслівец.
2. перан. Станавіцца хмурным, насупленым (пра чалавека).
Сінонім: насуплівацца.
І хмурыліся бровы, апускаліся павекі, хаваючы вочы. Л.Арабей.