хмялець // хмяліць

Хмялець. Разм. Станавіцца п'яным, п'янець.
Надта хутка ён сёння хмялее. В.Гігевіч.
|| перан. Прыходзіць у стан узбуджанасці, захаплення ад каго-чаго-н. Яго хмяліў хлебны дух, на якім густа настоялася паветра ў даспяваючай збажыне. М.Аўрамчык.

Хмяліць. каго. Разм. Рабіць п'яным, ап'яняць.
Вось князеў стол на сто персон у бузіне каля сцяны. Калісьці ён не меў цаны, хмяліў і цешыў шляхту. А.Бажко.
|| перан. Прыводзіць у стан узбуджанасці, захаплення. Нешта яе хмяліла, трывожыла: яна знайшла для сябе новае ў злосці - гэта дало ёй апору і сілу. З.Бядуля.

Паведаміць пра недакладнасьць