цалік // цаліна

Цалік. Снежная прастора без дарог, без слядоў; наогул месца, па якім ніхто не хадзіў, не ездзіў.
Яны збочылі з дарогі і пайшлі па снегавым цаліку туды, дзе шырокім лапікам цьмеў уночы хмызняк. В.Быкаў.

Цаліна.
1. Некранутая, ніколі не араная, але прыгодная для апрацоўкі зямля.
Вярнуўшыся праз некалькі дзён у Менск, Лёня разам з іншымі студэнтамі паехаў на цаліну ў Казахстан. В.Вольскі.
2. перан. Недаследаваная, нявывучаная справа, галіна чаго-н.
Аўтар [У.Карпаў] узняў вельмі важную і некранутую ў беларускай літаратуры цаліну горадабудаўніцтва. Т.Хадкевіч.

Паведаміць пра недакладнасьць