Царскі.
1. Які мае адносіны да цара; самадзяржаўны.
Сінонім: манархічны.
Дужа там разбіраўся ў тых царскіх каронах Міколка. М.Лынькоў.
2. перан. Вельмі багаты, раскошны; як у цара.
А вінаграднік, ветрам абласканы, спяліў пад небам царскія плады. Х.Чэрня.
Царственны. перан. Кніжн. Велічны, поўны годнасці; незвычайна велічнай і пышнай красы, хараства.
Я прапанаваў ахвяраваць гэты вечар мастацтву, і вы царственна дазволілі мне купіць білеты ў кіно. Я.Васілёнак.
Царысцкі. Які мае адносіны да царызму.
Царысцкая палітыка.