Цверазець. Станавіцца цвярозым, больш цвярозым.
Мацнеў мароз, і цверазелі Анісімавы думкі, і калі ён параўняўся з Мікодымавым хутарам, дык у яго канчаткова прапала рашучасць. Р.Сабаленка.
Цверазіць. каго. Рабіць цвярозым, больш цвярозым.
Галава ў Міканора была цяпер зусім ясная: мароз, што сцінаў рэбры пад гімнасцёркаю, добра цверазіў. І.Мележ.