Цвёрдасць.
1. Спец. Супраціўленне цвёрдага цела змяненню формы ці парушэнню цэласнасці яго паверхні.
Цёмныя алмазы знаходзяць прымяненне ў вырабе свідравальных інструментаў, паколькі алмаз валодае найбольшай цвёрдасцю. Хімія.
2. Устойлівасць, трываласць; стойкасць, непахіснасць.
Падбародак і губы паказвалі на цвёрдасць характару. Л.Арабей.
Цвярдыня. Крэпасць, умацаваныя пазіцыі; надзейная апора, аплот.
Закончан слаўны наш паход. Цвярдыні ворага - ў руінах. В.Таўлай.