Цесля. Тое, што і цясляр.
Старэнькая лазня ў суботу напалена прышлымі цеслямі, што рубяць хату на ўскраіне вёскі. Я.Брыль.
Цясла. Уст. Цяслярская прылада з паўкруглым лязом для выдзёўбвання карыт, начовак і пад.
За перагародкаю пры стале сядзеў начальнік пошты, сярэдніх гадоў чалавек з кароткім і шырокім носам, падобным да цяслы. Я.Колас.
Цясляр. Рабочы, які займаецца грубай апрацоўкай драўніны для будынкаў, вырабам простай драўлянай мэблі; цесля.
Бацька мой быў добры стальмах і цясляр. Ён рабіў калёсы і сані, кадушкі і ночвы, ставіў хаты і крыў стрэхі. П.Глебка.