цікаваць // цікавіць

Цікаваць. Уважліва сачыць за кім-чым-н.; выглядваць, падпільноўваць, падсцерагаць каго-што-н.
Колева маці з натоўпу цікавала за тым, што адбываецца ля стала. А.Асіпенка.

Цікавіць. Выклікаць цікавасць, імкненне даведацца пра каго-што-н.
Заўважыўшы, што Чэрапаў не збіраецца закідваць яго рознымі пытаннямі, ён пачаў выказваць тое, што яго асабліва цікавіла, хвалявала, а часам, напэўна, і мучыла. А.Кулакоўскі.

Паведаміць пра недакладнасьць