Цікавы.
1. Які выклікае цікавасць, захапляе.
Сінонім: займальны.
Крытычныя артыкулы нават у нелітаратурных выданнях у нас часта бываюць залішне спецыфічна літаратурныя і таму не заўсёды цікавыя для масавага чытача. В.Каваленка.
2. Разм. Прывабны знешне, прыгожы.
Яна яшчэ цяпер, маючы пяцьдзесят гадоў, досыць цікавая, стройная, вёрткая, нібы ёй дваццаць гадоў. З.Бядуля.
Цікаўны. Які хоча ўсё ведаць, выяўляе да ўсяго цікавасць.
Сінонім: дапытлівы.
Людзі трохгадовага ўзросту самыя цікаўныя з людзей. П.Панчанка.