Цітла. Надрадковы знак старажытнай пісьменнасці над скарочана напісаным словам ці над літарай, якая абазначае лічбу.
Цітлы - надрадковыя знакі ў выглядзе ламанай рыскі, якія ставіліся над скарочанымі словамі або літарамі, што мелі лічбавае значэнне. У.Арлоў.
Цітр. Надпіс на кадры ў кінафільме, які перадае словы дзеючых асоб ці тлумачальны тэкст.
Мы трохі спазніліся, на экране ўжо мільгаюць цітры. Білецёрша, падсвечваючы сабе ліхтарыкам, вядзе нас на месца. І.Навуменка.