Цывілізаваны. Культурны, асвечаны, адукаваны.
Усяму цывілізаванаму свету вядома, што маленькая кропля нікаціну забівае нават каня. М.Паслядовіч.
Цывілізатарскі. звычайна іран. Які мае адносіны да цывілізатара - таго, хто быццам бы ўводзіць, пашырае цывілізацыю.
Цывілізатарская місія.
Цывільны. Грамадзянскі, не ваенны.
За сталом сядзеў сярэдніх гадоў мужчына ў ваеннай гімнасцёрцы, побач з ім - мужчына ў цывільным. Я.Курто.