цыганаваты // цыганісты // цыганскі

Цыганаваты. Падобны на цыгана.
Другі - цыганаваты, кучаравы, з сухарлявай, загарэлай патыліцай, на якой цёмна ільснілася западзінка-равок. М.Стральцоў.

Цыганісты. Разм. Які нагадвае па выгляду і па характару цыгана.
Гаспадар - Сямён Марчанка - цыганісты, доўгі і вёрткі, як уюн. Б.Сачанка.

Цыганскі. Які мае адносіны да цыганоў, характэрны для іх.
Збоку ўсё было падобна на вялікі цыганскі табар. М.Лынькоў.

Паведаміць пра недакладнасьць