цыгара // цыгарка // цыгарэта

Цыгара. Туга скручанае ў трубачку тытунёвае лісце для курэння.
Выгладжаны і прылізаны, важна сядзіць ён у сваім кабінеце за багатым сталом, курыць дарагія цыгары. Я.Колас.

Цыгарка. Самаробная папяроса.
Сінонім: самакрутка.
Марцін выцягнуў з кішэні вышыты капшук, скруціў цыгарку. І.Мележ.

Цыгарэта. Папяроса без муштука.
У машыне пахла бензінам і цыгарэтным дымам, і Алёшу вельмі захацелася закурыць, хоць наогул курыў ён мала і цыгарэты больш насіў з сабою для таго, каб пачаставаць каго трэба. Л.Арабей.

Паведаміць пра недакладнасьць