Цыратавы. Разм. Тое, што і цыратовы.
У цыратавым фартуху, Маргарыта першая выскачыла з кухні і пабегла ў пярэднюю. Я.Скрыган.
Цыратны. Які мае адносіны да цыраты, звязаны з вырабам цыраты.
Цыратная вытворчасць. Цыратная майстэрня.
Цыратовы. Зроблены з цыраты.
Суседка трымае ў руках ручку-самапіску і падручнік ангельскай мовы, на сцятых каленях ляжыць тоўсты сшытак у цыратовай вокладцы і маленькі кішэнны слоўнічак. І.Навуменка.