Цэзура. Паўза ўнутры вершаванага радка, абавязковая для пэўнага вершаванага размеру.
Трэцяе адрозненне паэзіі вялікага паэта Багдановіч звязваў з другаснымі сродкамі гарманізацыі вершаванай мовы: з унутранымі рыфмамі, алітэрацыямі, цэзурай і г.д. А.Лойка.
Цэнзура. Прагляд твораў, якія прызначаюцца да друку, да пастаноўкі ў тэатры, або прагляд якой-н. карэспандэнцыі, што ажыццяўляецца дзяржаўнай установай.
Усе газеты і пісьмы, адрасаваныя палітычным вязням у Лукішках, праходзілі строгую пракурорскую цэнзуру. М.Машара.