Цямнець.
1. Станавіцца цёмным, цямнейшым.
Поле прытаілася ў чаканні, а хмара набліжалася і цямнела, і час ад часу блакітныя ніці маланкі пранізвалі яе. Т.Хадкевіч.
2. безас. Пра надыход цемнаты, набліжэнне прыцемку, змроку.
Сінонім: зацямняць.
Пачынала цямнець. З вуліцы чуліся звонкія галасы дзяцей - вясною яны чамусьці асабліва звонкія. Л.Арабей.
Цямніць.
1. што. Рабіць больш цёмным, цямнейшым.
Сінонім: зацямнець.
У хаце было ціха. І неяк цемнавата - можа, гэта мне здалося адразу з вуліцы, а можа, хату сапраўды цямнілі вялікія кусты бэзу. Я.Сіпакоў.
2. Разм. Гаварыць няясна, блытана; скажаць сэнс чаго-н.
Хацяновіч сказаў: «Не цямні. Я даўно здагадаўся, што зяцю нашаму ты кампаньён толькі ў карты і што цікаўлю цябе я». І.Шамякін.