цярпімы // цярплівы

Цярпімы. Які можна цярпець, зносіць; з якім можна мірыцца.
Заехаў я ў сваю вёску. Тут радыяцыя сапраўды не надта высокая, можна сказаць, цярпімая. Б.Сачанка.

Цярплівы. Які мае вялікае цярпенне.
Чалавек цярплівы, прызвычаены да розных франтавых нягод, ён мог спаць на марозе, седзячы ў танку, сагнуўшыся ў крук. І.Мележ.

Паведаміць пра недакладнасьць