чаканны // чаканы

Чаканны.
1. Які мае адносіны да чаканкі - металічных вырабаў з адбіткамі ці ўзорамі на іх паверхні.
Індыйская сялянка нясе ваду з калодзежа ... у спецыяльнай меднай пасудзіне, багата ўпрыгожанай чаканным узорам. ЛіМ.
2. перан. Ясны, выразны, дакладны.
Чытаючы гэтыя ямбы, успамінаеш чаканны радок пушкінскага «Яўгенія Анегіна». А.Лойка.

Чаканы. Якога доўга, з нецярпеннем чакаюць.
Сінонім: жаданы.
Нарэшце 16 кастрычніка халодным надвячоркам пачулі чаканую каманду: «Усім сабрацца з рэчамі». С.Грахоўскі.

Паведаміць пра недакладнасьць