чалавечны // чалавечы

Чалавечны. Уважлівы, спагадлівы, чулы да іншых людзей; душэўны.
Сінонім: гуманны.
Наша мова багатая на душэўныя, чалавечныя словы, якія мы можам і - я глыбока перакананы - павінны хоць час ад часу гаварыць адзін аднаму. А.Кудравец.

Чалавечы.
1. Які мае адносіны да чалавека, характэрны для яго.
У хаце пахла аўчынамі, зайцовымі шкуркамі, свежым хлебам і ўсім тым, чым пахне звычайнае чалавечае жытло. М.Лынькоў.
2. Уласцівы чалавеку; такі, як трэба.
Сінонімы: належны, добры.
- Яно не кепска было б кіламетраў пяцьдзесят ад'ехацца, - раптам спыняецца Тарасюк. - Тады можна было б спакойна дзён колькі адлежацца, чалавечы выгляд набыць. С.Александровіч.

Паведаміць пра недакладнасьць