чапурны // чапурысты

Чапурны. Разм. Прыбраны, прыхарошаны.
Людзі бачаць, не дурныя, цешча-маці! Ходзяць дзеўкі чапурныя - не пазнаць іх. С.Дзяргай.

Чапурысты. Разм. Які любіць прыбірацца, чапурыцца.
А Верка Федаскова, рыжанькая, жвавая, яшчэ чапурыстая маладуха, празвінела тонкім галаском: - А я ўжо гэта лета з гасцямі пабуду. М.Ракітны.

Паведаміць пра недакладнасьць