чарамша // чаромха / чарэмшына // чарэшня

Чарамша. Дзікі часнок.
Чарамша і абляпіха, не забыць нам вашых чар. М.Хведаровіч.

Чаромха. Дрэва ці кустарнік з белымі духмянымі кветкамі і чорнымі даўкімі ягадамі.
А далей віднелася вёска, акаймаваная з аднаго боку зараснікам алешніку ўздоўж ручая, уся ў прысадах, з зялёнымі шапкамі чаромхі, каштанаў ці клёнаў над кожнаю хатай. Маладосць.

Чарэмшына. Тое, што і чаромха.
Цвілі па чарзе: спачатку чарэмшына, потым бэз, потым язмін, потым шыпшына... І.Грамовіч.

Чарэшня. Садовае дрэва з чырвонымі ці жоўтымі ягадамі.
Далей пачыналіся прыватныя, у адзін паверх, з верандамі і мансардамі, дамы, атуленыя белымі ад квецені садамі. У садах цвілі чарэшні. В.Карамазаў.

Паведаміць пра недакладнасьць