чарапахавы // чарапашы

Чарапахавы. Прыгатаваны, зроблены з чарапахі, з яе панцыра.
Светлая чарапахавая грабёнка так і выпіналася з густых каштанавых валасоў. М.Лынькоў.

Чарапашы.
1. Які належыць чарапасе.
Чарапашы панцыр. Чарапашыя яйкі.
2. Вельмі павольны, няспешны; проціл. хуткі.
Сінонім: марудны.
Стараліся ісці хутка, але снег рассыпаўся пад нагамі, ногі раз'язджаліся, неяк адставалі ад тулава, і як ні спяшы - тэмп усё роўна быў чарапашы. У.Дамашэвіч.

Паведаміць пра недакладнасьць