чарнець // чарніць

Чарнець.
1. Станавіцца чорным, больш чорным, чарнейшым.
Гэта была пара, калі лісце крапівы бярэцца белымі плямамі і пачынае пакрысе чарнець, яно і пячэцца ўжо слабей. А.Кудравец.
2. Вылучацца сваім колерам.
Сінонім: чарнецца.
Сумна сустракалі партызан родныя мясціны. У кожнай вёсцы, у якую можна было зайсці, чарнелі папялішчы. І.Мележ.

Чарніць.
1. што. Рабіць чорным; фарбаваць у чорны колер.
Два коміны цеплавой электрастанцыі дымам чарнілі шэрае неба. І.Грамовіч.
2. перан. каго-што. Няславіць, ганьбіць; гаварыць дрэннае пра каго-што-н.
Адзін толькі кульгавы Базыль, сусед іхні, заўсёды чарніў Алёшку перад людзьмі. А.Якімовіч.

Паведаміць пра недакладнасьць