чаротавы // чароцісты

Чаротавы.
1. Які мае адносіны да чароту.
Астафій нячутна, быццам дзікі чаротавы кот, падкраўся ззаду і ўбачыў, што чалядзінка разбівае-расцірае на дробненькі друз, на пясок нямецкае шкло. Л.Дайнека.
2. Зроблены з чароту.
Лявей гэтага пляца раскінулася вёска Высокае, дзе з-за дрэў весела выглядалі акуратныя чаротавыя стрэхі сялянскіх хат і клуняў. Я.Колас.

Чароцісты. Парослы чаротам.
А кніжка сапраўды была прыгожая: на вокладцы была намалявана рэчка з чароцістым берагам і чалавек у чоўне, а наўскасяк напісана «Расцяробы». Р.Сабаленка.

Паведаміць пра недакладнасьць