частотны // часты

Частотны. Спец.
1. Які мае адносіны да частаты чаго-н., частотнасці.
Рэцэнзент асабліва падкрэсліў тое, што ў даследаванні даецца частотная характарыстыка лексікі. ЛіМ.
2. Заснаваны на выкарыстанні змен частаты ваганняў.
Частотнае рэле. Частотны дэтэктар.

Часты.
1. Размешчаны блізка адзін каля другога.
На полі бабкі частыя пасталі ў чараду. А.Астрэйка.
|| Які ідзе, адбываецца, паўтараецца праз кароткія прамежкі часу. Частыя, хоць і невялікія дажджы заміналі сушыць сена. А.Чарнышэвіч.
2. Які складаецца з блізка размешчаных адзін каля аднаго аднародных прадметаў, частак, часцінак; густы.
Лес тут стаяў часты і высокі. М.Лобан.

Паведаміць пра недакладнасьць