чыгуначны // чыгунны

Чыгуначны. Які мае адносіны да рэйкавай дарогі - чыгункі.
На шашы не відаць было ніякага руху, у гарадку аднаўлялі ўзарваны чыгуначны мост. М.Лынькоў.
Няправільна. Яны [метрабудаўнікі] прымянілі арыгінальны спосаб абціскання тунеля чыгуначнымі (трэба: чыгуннымі) кольцамі, за якія затым запампоўваўся пад ціскам бетонны раствор. Звязда.

Чыгунны. Які мае адносіны да чыгуну, яго вытворчасці; зроблены, адліты з чыгуну.
Схіліўшы цяжкую галаву на ўзорыстую спінку чыгуннай лаўкі, Крысціна задрамала. А.Васілевіч.

Паведаміць пра недакладнасьць