Чына. Травяністая кармавая балотная расліна сямейства бабовых.
Сухое паветра моцна настоена на тонкім водары ружовай смолкі, на мядовым паху чырвонай канюшыны, на мятным халадку лугавой чыны. Р.Ігнаценка.
Чынара. Дрэва сямейства платанаў; усходні платан.
Ах, якая пагода для купання, загару! Ні расы на чынарах, ні туману, ні хмары! М.Танк.