чырванець // чырваніць

Чырванець.
1. Станавіцца чырвоным; афарбоўвацца ў чырвоны колер.
Сонца ўжо не было - толькі там, за мястэчкам, дзе яно схавалася, светла чырванела неба. В.Адамчык.
2. Пакрывацца румянцам, румянець; станавіцца чырвоным ад прыліву крыві.
Таня пачырванела. Яна вельмі часта чырванела, варта было ёй хоць крышку засаромецца, як яна ўся залівалася чырванню, аж слёзы набягалі ёй на вочы. Л.Арабей.
|| перан. Бянтэжыцца, саромецца. Сэрца яго поўнілася радасцю за сваіх землякоў, што нідзе за іх не прыходзіцца чырванець - ні на калгасных гонях, ні на сталічнай сцэне. В.Шымук.
3. 1 і 2 ас. не ўжыв. Вылучацца сваім чырвоным колерам.
Сінонім: чырванецца.
Вакол буяла густая трава, чырванелі, жаўцелі, бялелі кветкі. І.Мележ.

Чырваніць. каго-што. Рабіць чырвоным, барвовым; фарбаваць у чырвоны колер.
У акно другой хаты відно, як зырка паліцца ў печы - полымя яркім дрыготкім святлом чырваніць супрацьлеглую сцяну. Я.Сіпакоў.

Паведаміць пра недакладнасьць